Гучныя чытанні “Разам з кніжкай весялей”.
13 студзеня ў бібліятэку імя Янкі Купалы завіталі госці: выхаванцы дзіцячага садка №25, старэйшай групы №11 разам са сваім выхавацелем Ірынай Міхайлаўнай Калеснік. Для дзяцей былі праведзены гучныя чытанні “Разам з кніжкай весялей”.
Бібліятэкар чытала гасцям казкі Генадзя Цыферава “Надо подумать” і “Китенок”. Гучнае чытанне вучыць дзяцей актыўна слухаць, чуць свайго субяседніка і разумець прачытанае апавяданне. Выхаванец Ягор Квашнін ужо ўмее добра чытаць і дапамагаў вядучай праводзіць сустрэчу.
Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава. Дзеці з задавальненнем разглядалі кніжкі, знаёміліся з навінкамі, абяцалі прыходзіць у бібліятэку як мага часцей.